У Магілёве на сустрэчу з апазіцыйным кандыдатам выбарцы не прыйшлі (фота)
Мерапрыемства мусіла адбыцца ў панядзелак а 18-й у Палацы культуры чыгуначнікаў.
Інфармаваннем пра дату і месца сустрэчы займаліся сябры акруговай выбарчай камісіі №84, па якой балатуецца Леанід Падбярэцкі.
Сам кандыдат ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) не губляе аптымізму. Ён кажа, што наступная сустрэча з выбарцамі запланаваная заўтра — таксама а 18-й. Яна адбудзецца ў сярэдняй школе №35.
Сярод прычын, па якіх людзі не прыйшлі на сустрэчу, Падбярэцкі вылучае нязручнае для жыхароў акругі месца і поўнае ігнараванне выбарцамі як выбараў, так і саміх кандыдатаў.