У Маскве праходзіць новы “Марш мільёнаў”

Такім чынам яе удзельнікі выказваюць нязгоду з палітыкай уладаў і асабліва з тым, што Уладзімір Пуцін зноў стаў прэзідэнтаў Расіі. “Марш мільёнаў” санкцыянаваны, заяўленая колькасць удзельнікаў — 25 тысяч чалавек, перадае ВВС. Шэсце пачалося ад помніка Пушкіну па маскоўскіх бульварах. Затым удзельнікі Маршу зладзілі мітынг на праспекце Сахарава.

Актыўныя ўдзельнікі ў сацыяльных сетках пішуць, што на праспект прыйшло 50 тысяч чалавек. Паліцыя паведамляе пра 11 тысяч мітынгоўцаў.

Адзін з актывістаў расійскай апазіцыі Сяргей Удальцоў заклікае ўдзельнікаў акцыі заставацца на вуліцы да дзясятай вечара — гэта ўзгоднены з уладамі час завяршэння акцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі