У Маскве вясельны картэж страляў на вуліцы

Інцыдэнт адбыўся на Ленінградскай шашы, па якім і рухаўся картэж з васьмі дарагіх іншамарак. У паліцыю пра яго паведамілі іншыя ўдзельнікі дарожнага руху, па якіх адкрылі агонь, мяркуецца, з траўматычнай зброі, перадае lenta.ru са спасылкай на расійскія інфармагенцтвы.

Госці вяселля не падпарадкаваліся патрабаванням праваахоўнікаў і нават стралялі па паліцэйскай машыне. Для затрымання парушальнікаў давялося выклікаць спецназ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі