У Маскве затрымлівалі вядомага блогера Аляксея Навальнага
У панядзелак ён выступаў на апазіцыйным мітынгу на Пушкінскай плошчы і заклікаў да працягу супраціўлення.
Нагадаем, паводле ацэнак арганізатараў, у акцыі ўдзельнічалі каля 20 тысяч чалавек. Некаторыя з іх не разыходзіліся і пасля заканчэння мітынгу ды скандавалі лозунгі. Навальнага затрымалі "за парушэнне грамадскага парадку", інфармуе РІА "Новости".
Таксама міліцыянтамі былі затрыманыя вядомыя апазіцыйныя дзеячы Ілля Яшын і Сяргей Удальцоў . Праз некалькі гадзінаў іх адпусцілі.