Мінскі Гей-парад прайшоў у Шабанах (фотарэпартаж, відэа)

Удзел у акцыі ўзялі каля 10 чалавек.

“Мы хочам прайсці шэсцем па ўскрайку горада, як хацелі гэта зрабіць у Соснах. Проста таму, што мы сябе не саромеемся, хочам быць раўнапраўнымі”, - такімі словамі распачаў парад кіраўнік праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Сяргей Андросенка. Удзельнікі акцыі прайшлі каля 200 метраў па па вуліцы Сяліцкага ў Мінску, у рабочым раёне Шабаноў.

Сярод удзельнікаў былі госці з Украіны і Швецыі. Падчас шэсця яны выкрыквалі лозунгі “Прайд-нармальна” і “Беларусь – без гамафобіі”.

Па завяршэнні акцыі актывісты запусцілі ў неба вясёлкавы сцяг на балоніках. Праз пяць хвілін пасля пачатку акцыя скончылася, маніфестанты разыйшліся.Нагадаю, два тыдні таму кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт магчымасці правядзення гей параду ў сталіцы: “Я б не забараняў. Ну, на дзіва людзям, дзесьці на ўскрайку Мінска паказалі б народу, што ёсць…”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі