У Мінску злавілі 19-гадовага гандляра гашышам

Наркотыкамі гандляваў мантажнік аднаго са сталічных прадпрыемстваў. Ён стварыў цэлую сетку рэалізацыі гашышу. З пакупнікамі сустракаўся ў розных месцах горада, дзе і перадаваў загорнутыя скруткі з наркатычным рэчывам. Затрымалі наркадылера ў момант збыту тавару. Крымінальную адказнасць таксама панясуць яшчэ некалькі мінчукоў, якія набывалі у затрыманага наркатычнае рэчыва, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі