У сталіцы з'явіўся першы ў краіне апарт-гатэль (фота)
Яго стварылі на базе чатырохпад`езднага дома на вуліцы Шчорса.
Цырымонія адкрыцця прайшла 20 верасня, у ёй узяў удзел старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, які сказаў, што гэта "значная падзея ў жыцці горада". Паводле яго слоў, у сталіцы цяпер будуецца 11 гатэляў, яшчэ 10 — у рознай ступені праектавання.
Апарт-гатэль "Камфорт" (гэта праект групы кампаній "Лада ОМС") можа прыняць да 400 гасцей, у сярэднім аднапакаёвы нумар будзе каштаваць 90 долараў за суткі. Пастаяльцам (і фізічным, і юрыдычным асобам) будуць здавацца 135 адна-, двух-, трохпакаёвых кватэр, у якіх прадугледжана сучасная мэбля і рэчы беларускай вытворчасці, а таксама бытавая тэхніка, паведамляе БелаПАН.
Фота — nn.by