У нямецкім цягніку злавілі фальшывага Пуціна
Рускамоўны жыхар Нямеччыны паказаў кантралёрам пасведчанне кіроўцы на імя Уладзіміра Пуціна.
Здарэнне адбылося падчас звычайнай праверкі дакументаў у цягніку, які ішоў з Зальцбурга ў Мюнхен, паведамляе "Deutsche Welle". Адзін з пасажыраў паказаў кантралёрам латвійскае пасведчанне кіроўцы, выдадзенае на імя Уладзіміра Пуціна з фатаграфіяй расійскага прэзідэнта.
Па словах 27-гадовага рускамоўнага жыхара Ніжняй Саксоніі, ён набыў фальшывыя правы на рынку ў Расіі толькі дзеля жарту.
Кантралёры забралі дакумент. А фальшывы Пуцін змог без перашкодаў ехаць далей.