Скурко: Супрацоўнікі КДБ пазычылі ў нас фота і відэа
Яны знаходзіліся ў рэдакцыі "Нашай нівы" каля гадзіны.
Вось што распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё галоўны рэдактар "Нашай нівы" Андрэй Скурко:
"Да нас завіталі супрацоўнікі КДБ, якіх цікавіла відэа з учорашніх падзей, якія ім патрэбныя для расследавання... Гадзіна працы галоўнага рэдактара была змарнаваная на дыскусіі".
Нічога канфіскавана не было.
Паводле слоў Скурко, з-за "гіганцкай цікаўнасці людзей да незалежнай інфармацыі не вытрымлівае сайт газеты".
Фота: news.21.by