У Паўночнай Карэі шокавыя жалобныя акцыі (відэа)

У інтэрнэце гэтыя кадры параўноўваюць з рэакцыяй на пахаванне Сталіна ў СССР.

Брытанская газета  The Telegraph падрыхтавала фотарэпартаж пра жыццё Кім Чэн Іра.


  Афіцыйна Кім Чэн Ір нарадзіўся ў 1941 годзе на схілах гары Пэкту, на мяжы з Кітаем, а незадоўга да яго нараджэння ластаўка, што сышла з нябёсаў, абвясціла пра прыход "вялікага генерала, які будзе кіраваць усім светам". Насамрэч Кім нарадзіўся 16 лютага 1942 года непадалёк ад Хабараўска, у Сібіры, дзе хаваўся ад японцаў яго бацька. Названы быў Юрыем і на ранніх здымках ён выяўлены ў форме савецкага ваенна-марскога юнкера.


  Верасень 1983: Кім Іл-Сэн, заснавальнік Паўночнай Карэі, размаўляе з сынам Кім Чэн Ірам на масавым мітынгу.


   У кастрычніку 1980 года на VI з'ездзе Працоўнай партыі Карэі Кім Чэн Ір быў абраны сябрам Прэзідыума Палітбюро ЦК, Сакратаром ЦК, сябрам Цэнтральнага ваеннага камітэта партыі.
   У 1991 годзе на пленарным паседжанні ППК Кім Ір Сэн аб'явіў пра перадачу сваіх паўнамоцтваў вярхоўнага галоўнакамандуючага Карэйскай народнай арміі Кім Чэн Іру. Ён узяў пад свой кантроль узброеныя сілы — нягледзячы на адсутнасць у яго ваеннага досведу.

  Пасля смерці Кім Ір Сэна на закрытым пленуме ЦК ППК было прынятае рашэнне аб перадачы ўсёй паўнаты ўлады ў краіне Кім Чэн Іру. 6 кастрычніка Кім Чэн Ір быў упершыню афіцыйна названы тытулам "вялікі кіраўнік".


  10 кастрычніка 2010: Кім Чэн Ун, справа, і яго бацька Кім Чэн Ір на вайсковым парадзе ў гонар 65-годдзя кіруючай партыі.


  Мяркуюць, што ў 2008 годзе Кім перанёс інсульт, аднак хутка ад яго акрыяў. На здымку — яго візіт у Расію і сустрэча с прэзідэнтам Мядзведзевым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі