У Расіі ўшаноўваюць памяць ахвяраў Бесланскай трагедыі
3 верасня 2004 года ў мястэчку ў Паўночнай Асеціі загінула 334 чалавекі, у тым ліку 186 дзяцей.
За два дні да таго тэрарысты захапілі ў закладнікі людзей, што прыйшлі на першавераснёўскую лінейку ў мясцовую школу. Іх трымалі ў школьным будынку. 3 верасня, калі ў спартзале прагрымеў першы выбух, было прынятае рашэнне браць школу штурмам.
Сёння на месцы трагедыі сабраліся сваякі загінулых і пацярпелых у выніку гэтай трагедыі. Яны выпусцілі ў неба 334 белых балёнікі. Затым яны прайшлі ад школы да могілак, дзе пахаваныя ахвяры тэракту. Гэтыя могілкі цяпер называюць “Горадам анёлаў”, перадае ВВС.