Аляксандр Глеб стаў найлепшым футбалістам 39-га тура чэмпіянату Расіі
У спартовым рэйтынгу наш суайчыннік апярэдзіў Андрэй Аршавіна і Рамана Шырокава.
У мінулым туры першынства Расіі "Крылы Саветаў", за якія выступае беларускі паўабаронца, абыгралі "Амкар" (2:1). Найлепшым футбалістам Лігі па сукупнасці ўсіх паказчыкаў стаў Аляксандр Глеб, паведамляе goals.by. Ён апярэдзіў гульцоў "Зеніту" Андрэя Аршавіна і Рамана Шырокава, якія занялі другое і трэцяе месцы.
У Глеба была 90-адсоткавая дакладнасць перадач. Ён быў найлепшым у Лізе па колькасці ўдалых абводак, выйграў 74% адзінаборстваў.