У штаб-кватэры Партыі БНФ сёння адбудуцца "Стратэгічныя дэбаты"

Мерапрыемства будзе працягам марафону салідарнасці, што адбываецца з канца сакавіка ў памяшканні, якое ўлады намагаюцца адабраць у старэйшай апазіцыйнай партыі.

Да ўдзелу ў  мерапрыемстве запрошаны аўтары так званай  Стратэгіі-2012, што распрацавана ў асяроддзі структур грамадзянскай супольнасці, а таксама ініцыятары маніфесту "Байкот — стратэгія перамогі", што нядаўна быў абвешчаны шэрагам палітычных сілаў. Плануецца, што аўтарам патэнцыйных аб’яднаўчых стратэгій давядзецца адказаць на вострыя пытанні апанентаў з ліку палітыкаў і палітолагаў, паведамляе "Народная Воля".


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі