У Слуцкім раёне затрымалі пірамана

Ён прыдумаў сабе забаву: падпальваць салому і глядзець на агонь. Першы падпал ён зрабіў 22 кастрычніка ўначы ў полі паміж вёскамі Прошчыцы і Малая Падзер. У наступную ноч пажар палыхнуў блізу вёскі Міхейкі.

Падазраванага даволі хутка затрымалі і змясцілі ў следчы ізалятар, паведамляе газета “Інфа-Кур’ер”. Цяпер яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 3 да 10 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі