У Столінскім раёне на спінінг злавілі гіганцкага сома (фота)
Жыхар вёскі Белавуша Сяргей Сень разам са сваім сынам выцягнулі з ракі Гарынь рыбу, якая важыць ажно 51,5 кг.
Пры гэтым даўжыня рыбіны — большая за чалавечы рост, як бачна з фотаздымкаў, апублікаваных на сайце biznes-stolin.by. Дарэчы, сом з’яўляецца найбуйнейшым прэснаводным драпежнікам і можа вырасці ажно да 180 кг.