У Страсбургу Зюганаў абараняў Беларусь пры дапамозе Задорнава

У сваёй прамове ён працытаваў "вядомага сучаснага рускага пісьменніка Міхаіла Задорнава". Назвы гэтага твору пра Беларусь Зюганаў не падаў.

"Ва ўсіх гарадах, дзе я быў, пабудаваныя новыя стадыёны, пры кожнай школе ёсць спартовыя пляцоўкі. Тратуары настолькі чыстыя, што дома можна хадзіць у вулічным абутку. У Беларусі не бывае тэрарыстычных актаў, пасля развалу Саюза яна ні з кім не ваявала. У ёй няма такой колькасці маладых наркаманаў, як у Расіі. Тут няма алігархаў, якія ўплываюць на палітыку ўлады. Няма хросных бацькоў і паханоў, якія трымаюць у страху правінцыю. ... япер прыбалты ездзяць у Беларусь па бензін, па харчы... І вязуць адтуль, (а не з Еўропы!) — ніжнюю бялізну. Часам мне наогул здаецца, што Беларусь — адзіная краіна, якую не закрануў сусветны крызіс.

Некалькі гадоў таму ў Мінску адкрылі бібліятэку, якой можа пазайздросціць любы Лондан. Беларусы ставяць помнікі сваім навукоўцам, пісьменнікам. Яны захавалі высакародны тэатр...

Я захапляюся тым, што небдзе захаваўся палепшаны СССР".

Генадзь Андрэевіч, напэўна, забыўся дадаць, што працытаваны ім твор Задорнава змяшчае нямала элементаў фантастыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі