У суботу адкрылі помнік Руслану Салею (фота)

На мерапрыемстве прысутнічалі калегі, сябры і сваякі спартсмена, а таксама старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, паведамляе БелаПАН.

Абаронца каманды "Лакаматыў" (Яраслаўль) і зборнай Беларусі Руслан Салей загінуў 7 верасня 2011 года ва ўзросце 36 гадоў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем, калі каманда вылятала ў Мінск на першы матч новага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі супраць "Дынама". У авіякатастрофе загінулі яшчэ два беларусы: форвард Сяргей Астапчук і трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Мама Руслана Салея Тамара Гаўрылаўна (у цэнтры).

МІхаіл Захараў, галоўны трэнер "Юнацтва" (у цэнтры).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі