У суботу ў Сочы Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным
Пра гэта сёння паведаміў расійскі прэзідэнт на сустрэчы з растоўскім губернатарам.
Пуцін дадаў, што на сустрэчы з кіраўніком Беларусі абмяркуе магчымае ўвядзенне ўтылізацыйнага збору на сельгастэхніку замежнай вытворчасці, паведамляе РІА "Новости".
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна пройдзе ў Сочы. Туды кіраўнік Беларусі паляцеў увечары ў пятніцу.