У цэнтры Варшавы на вуліцы паказалі фільм "Беларуская мара" (фота)
19 снежня ў цэнтры Варшавы каля помніка Мікалаю Каперніку адбыўся паказ кінастужкі "Беларуская мара".
Так "Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі" адзначыў гадавіну разгону мірнай акцыі пратэсту ў Мінску. Фільм быў паказаны з польскімі і англійскімі субтытрамі. Мінакам, якія зацікаўліваліся стужкай, раздаваліся адмысловыя інфармацыйныя паштоўкі.
Нагадаем, што "Беларуская мара" распавядае пра падзеі "Плошчы-2010" і найноўшую гісторыю Беларусі. Яе аўтар — беларуская журналістка Кацярына Кібальчыч, якая працуе на расійскім Першым канале.
У фільме распавядаецца гісторыя жыцця маладога чалавека з Мінска, які апошнія 18 гадоў жыве ў краіне "апошняга дыктатара Еўропы". У аснову стужкі ляглі падзеі 2010-2011 гадоў у Беларусі.