У Варшаве падпісваюць паштоўкі Бяляцкаму

17 верасня ў рамках прэзентацыі дзейнасці недзяржаўных польскіх арганізацый адбываецца падпісанне паштовак для Алеся Бяляцкага. Акцыя ініцыяваная польскімі недзяржаўнымі арганізацыямі – фондам Стэфана Баторыя, Хельсынскім фондам правоў чалавека і групай "Zagranica". Удзельнікі акцыі вырашылі падтрымаць Алеся Бяляцкага віншавальнымі паштоўкамі ў дзень яго народзінаў 25 верасня. Ужо падпісана больш за 1300 такіх паштовак. Сярод падпісантаў польскі палітык, публіцыст, адзін зь лідэраў руху “Салідарнасьць” і экс-прэм’ер Польшчы Тадэвуш Мазавецкі, намеснік польскага міністра замежных спраў Кшыштаф Станоўскі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі