У Варшаве пакажуць беларускія фільмы
5 лютага ў варшаўскім клубе Ветліна (Wałbrzyska, 11, metro Służew) адбудзецца паказ фільмаў маладога беларускага рэжысёра Арцёма Лобача.
Гледачам будуць прадстаўленыя кароткаметражныя фільмы "Дом" і "Змярканне".
Прагляд фільмаў пачнецца а 18.00, пасля чаго гледачы змогуць задаць пытанні рэжысёру.