У Венесуэле арыштавалі 135 дэманстрантаў, 7 чалавек загінулі
Апазіцыянеры не згодныя з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў і патрабуюць пералічыць галасы.
Акцыі праходзяць і ў Каракасе, і ў іншых гарадах краіны. Дэманстранты блакуюць дарогі, б'юцца з паліцыянтамі. Супраць апазіцыянераў ужываецца слёзацечны газ. Дакладная лічба арыштаваных невядомая. Па ўсёй краіне загінулі 7 чалавек, 61 атрымаў раненні.
Нагадаем, пераможцам прэзідэнцкіх выбараў Нацыянальным выбарчым саветам быў прызнаны Нікалас Мадура, кандыдат ад правячых сілаў, паплечнік памерлага прэзідэнта Уга Чавеса. Ён набраў 50,75% галасоў. Кандыдат ад апазіцыі Энрыке Капрылес, у якога 48,89%, гэтыя вынікі выбараў не прызнаў і запатрабаваў пералічыць галасы.
РІА "Новости" паведамляе, што акцыі ў Венесуэле праводзяць і прыхільнікі Нікаласа Мадуры.
Чым адрозніваюцца выбары прэзідэнта ў Беларусі і Венесуэле?
Нікалас Мадура перамог на выбарах у Венесуэле
Энрыке Капрылес не прызнае вынікаў прэзідэнцкіх выбараў
Фота — AFP