У Віцебску будаўнікі выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу
Гэта адбылося ў адной з брыгад Сельскага будаўнічага камбіната ў Віцебску.
Як паведамляе інтэрнэт-газета "Салідарнасць", рабочыя вырашылі стварыць ячэйку Беларускага Незалежнага прафсаюзу. З афіцыйнага прафсаюзу выйшлі 8 чалавек. Але начальства, па словах рабочых, вырашыла ціснуць на ўсю брыгаду. Ім змянілі графік працы, пагражаюць улічваць кожны перапынак і замест васьмі гадзін працоўнага часу аплачваць толькі сем.
Нагадаем, што нядаўна адбыўся масавы выхад рабочых мікашэвіцкага "Граніту" з афіцыйных прафсаюзаў. Таксама пра такі выхад заявілі магілёўскія муляры, якія адстойвалі звольненага калегу Аляксея Паўлоўскага.