У Віцебску праходзіць выстава, прысвечаная “беларускай Жанне д'Арк”
Менавіта так называюць Эмілію Плятэр.
Выстава праходзіць у выставачнай зале культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кальцо Віцебска “Дзвіна”. Яна прысвечаная ўдзельніцы вызваленчага паўстання 1831 года, кіраўніцы аднаго з паўстанцкіх атрадаў Эміліі Плятэр, перадае БелаПАН. У экспазіцыі прадстаўленыя творы, створаныя мастакамі з Віцебска, Мінска, Магілёва, Баранавічаў, Пінска, Лепеля, Шаркаўшчыны падчас пленэру на Браслаўшчыне ў 2010 годзе.