Украінец падмануў мінчукоў на чвэрць мільёна долараў
Зараз яго шукае беларуская міліцыя.
Малады чалавек, як мяркуецца, 1983 года нараджэння, грамадзянін Украіны, у 2008 годзе махлярствам завалодаў грашовымі сродкамі жыхароў сталіцы ў памеры $ 250 тыс., паведамляе “Інтэрфакс”. Як адзначаюць міліцыянты, называючы чужое імя украінец атрымоўваў ад даверлівых беларусаў грошы на закупку абсталявання, набыццё кватэр, прыгон аўтамабіляў.