Украінец прывёз кантрабандай з Беларусі 695 кг аўсяных шматок (фота)

Як паведамляюць "Валынскія навіны", інфармацыю аб магчымай кантрабандзе памежнікі мелі загадзя. Спачатку ў трыццаці метрах ад мяжы з Беларуссю яны знайшлі схованку з аўсянымі шматкамі. Трохі пазней была знойдзена яшчэ адна схованка з гэтай жа прадукцыяй. Недалёка ад схованак затрымалі ўкраінца на возе. Цяпер высвятляецца яго датычнасць да кантрабанды, а аўсяныя шматкі перадалі ў падатковую міліцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі