Украінскі праваднік вёз з Расіі праз Беларусь стаматалагічную кантрабанду
Агульны яе кошт склаў каля 13 тысяч долараў.
На гомельскім пункце мытнага кантролю “Церуха” ў пасажырскім цягніку “Санкт-Пецярбург — Кіеў” мытнікі знайшлі ў міжстолевай прасторы сто пачкаў стаматалагічнага шкло-іёнамернага цэменту і каля дзвюх соцень пачкаў зубных штыфтоў. Як выявілася, вёз іх украінскі праваднік вагона.
Як паведамляе сайт гомельскай мытні, тавар быў канфіскаваны, а на правадніка пачалі адміністрацыйную справу.