Улады Малдовы не хочуць уступаць у Мытны саюз
Прэзідэнт Мікалай Цімофці ўпэўнены, што еўрапейскі вектар развіцця краіны не супадае з інтарэсамі "мытнай тройкі".
Менавіта таму кіраўнік дзяржавы палічыў немагчымым праводзіць рэферэндум наконт уступлення Малдовы ў Мытны саюз Расіі, Казахстана і Беларусі, перадае МТРК "Мір". З ініцыятывай такога рэферэндуму выступілі сацыял-дэмакраты.
На думку Цімофці, такі рэферэндум мае пад сабой фальшывую аснову і не мае перспектываў. Прэзідэнт Малдовы мяркуе, што аўтары ініцыятывы хацелі б такім чынам заблакаваць працэс еўрапейскай інтэграцыі.
Фота — europalibera.org