Уладзімір Макей і Майра Мора абмеркавалі дачыненні Беларусі і Еўрасаюза
У пятніцу ў Мінску сустрэліся міністр замежных спраў Беларусі і кіраўніца Прадстаўніцтва ЕС.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", "бакі абмяняліся меркаваннямі аб бягучых справах і перспектывах узаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС, уключна з вынікамі другога раўнда нефармальных міністэрсткіх дыялогаў дзяржаваў-удзельніц "Усходняга партнёрства". Як вядома, ён прайшоў у Тбілісі 12-13 лютага.
Іншыя падрабязнасці сустрэчы Уладзіміра Макея і Майры Моры пакуль невядомыя.
Фота — bymedia.net