Праваабаронцу Уладзіміра Лабковіча адпусцілі

Прыкладна а 12.40 да яго ля Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці падышлі два міліцыянты ў цывільным, паказалі дакументы і адвезлі ў РАЎС нібыта дзеля высвятлення асобы. У Лабковіча адразу забралі пашпарт і тэлефон, пацікавіліся, што ён рабіў каля следчага ізалятара на Валадарскага. Праваабаронца даў ім тлумачэнні, пасля чаго яго адпусцілі без складання пратаколу, паведамляе БелаПАН.

Уладзімір Лабковіч і яшчэ некалькі дзясяткаў грамадскіх актывістаў сёння зладзілі акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім, які вымушаны сустракаць свой дзень народзінаў за кратамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі