Уладзіславу Кавалёву не дазволілі другое спатканне з маці
У снежні маці асуджанага за саўдзел у тэракце Уладзіслава Кавалёва хацела сустрэцца з сынам другі раз.
Аднак пасля прысуду прадугледжана толькі адно спатканне. Таму ў спатканні ёй адмовілі.
Любоў Кавалёва ўсё ж паспрабуе атрымаць яшчэ адно спатканне. Пра гэта яна паведаміла ў гутарцы з Еўрарадыё:
Кавалёва: "Я хачу папрасіць яшчэ раз. У сына якраз 17 студзеня дзень нараджэння. Я паспрабую, каб мне хаця б на дзень нараджэння дазволілі спатканне".
Нагадаем, што да 16 студзеня адвакат Кавалёва знаёміцца з пратаколамі суда. Пасля гэтага ён можа падаць асноўную наглядную скаргу. Папярэднюю скаргу на пачатку снежня падаў сам асуджаны.