Устаноўлена асоба яшчэ аднаго загінулага ў метро
Гэта выхадзец са Слуцка Клемец Юры Аляксандравіч, 1987 года нараджэння.
Ён прапісаны ў мінскім інтэрнаце па вул.Сурганава, 47, корп.4. Пра гэта паведаміў начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Леанід Фармагей сёння на паседжанні ў Мінгарвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.