Устаноўлены новы рэкорд па кіданні тэлефонаў (відэа)

Спаборніцтвы праходзілі ў трох катэгорыях: кіданне тэлефона на далёкасць, на дакладнасць і самы арыгінальны кідок. Узрост і пол удзельнікаў не абмяжоўваўся.

Сёлета ў спаборніцтвах па кіданні мабільных тэлефонаў (а яны праходзяць у Беларусі з 2003 года) удзельнічала больш за 400 чалавек! Падчас чэмпіянату было ўстаноўлена два новых рэкорды ў кіданні тэлефона на далёкасць — рэкорд у 95 метраў амаль адразу ж пабіў новы — у 99,6 метра. Папярэдні рэкорд чэмпіянату быў устаноўлены ў 2007 годзе і складаў 94 метры.

БелаПАН
адзначае, што сёлета ў Фінляндыі быў устаноўлены новы сусветны рэкорд у кіданні тэлефона — 101 метр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі