Відавочцы: Ляцелі адарваныя рукі і ногі
Еўрарадыё пагутарыла з дзвюма дзяўчатамі, сведкамі выбуху.
Першая дзяўчына: Усё паляцела, было два штуршкі, я была на эскалатары якраз. Столі пачалі валіцца. Эскалатар рухаўся, людзі ўсе паваліліся ўніз, куча ахяраў, куча дыму. Проста цуд, што я ўратавалася.
Другая дзяўчына: Ляцелі адарваныя рукі, адарваныя ногі. Я не магу больш гаварыць.
Камеры назірання зафіксавалі момант выбуху ў метро.
Фота: tut.by