Валянцін Стэфановіч атрымаў прэмію дацкай газеты

Як адзначае Радыё "Свабода", гэтай прэміяй уганараваны праваабарончы цэнтр "Вясна" за ўнёсак у барацьбу за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі. Прэмію ўручае дацкая газета "Politiken Daily", якая актыўна займаецца тэмай правоў чалавека.

На публічнай цырымоніі ўручэння прэміі Валянцін Стэфановіч распавёў пра дзейнасць "Вясны". Нагадаем, што суд над кіраўніком "Вясны" Алесем Бяляцкім адновіцца заўтра 16 лістапада. Пракурор узяў перапынак, каб перакваліфікаваць абвінавачанне праваабаронцу, якога дагэтуль вінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі