Васілевіч пра адстаўку: Гэта рашэнне кіраўніка дзяржавы
Зараз былы Генпракурор збіраецца займацца выкладчыцкай дзейнасцю.
Да ўжо былога Генеральнага пркурора Беларусі змог датэлефанавацца карэспандэнт “Радыё Свабода”. Рыгор Васілевіч у размове з ім адзначыў, што адстаўка – гэта рашэнне Лукашэнкі. Цяпер спадар Васілевіч збіраецца асэнсаваць своё новы стан і прыняць рашэнне аб далейшым лёсе. Верагодна, ён зоймецца выкладчыцкай дзейнасцю.
Нагадаем, што пра адстаўку Васілевіча стала вядома сёння. Новым Генпракурорам стаў Аляксандр Канюк. Канюк раней працаваў намеснікам старшыні Вярхоўнага суда.