Сідзібе забіў два галы — БАТЭ і... “Дэбрэцану”, нічыя 1:1 (відэа)
У Барысаве ў сераду прайшоў матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
БАТЭ ледзьве не прайграў венгерскаму клубу “Дэбрэцан”. На жаль, чэмпіён Беларусі выглядаў у гэтым матчы не лепшым чынам. А Аляксандр Глеб, які гуляў за барысаўчан, не паказаў сваёй лепшай гульні (у другім тайме яго замяніў іншы навічок каманды — Раман Васілюк).
На 68-й хвіліне Сідзібе адкрывае лік пасля імклівай контратакі венграў. БАТЭ ніяк не мог зраўняць лік. На шчасце ўжо на 93-й хвіліне пасля падачы ў штрафную гасцей той жа Сідзібе зрэзаў мяч у сваю браму — 1:1!
Матч у адказ пройдзе 7 жніўня ў горадзе Ньірэдзьхаза. Пачатак у 21.30 па беларускім часе.
Фота — fcbate.by