Выбух гранаты ў Кобрыне прызнаны тэрарыстычным актам
Распачатая крымінальная справа па артыкуле "Тэрарызм".
Нагадаем, вечарам 25 красавіка ў Кобрыне адбыўся выбух гранаты, загінулі два чалавекі — 55-гадовы мужчына і яго 33-гадовы сын, які нядаўна вярнуўся з Паўночнага Каўказу. Цяпер правяраюцца розныя версіі, а сярод іншых і датычнасць загінулых да арганізацыі нелегальнай рэалізацыі "сродкаў паражэння", паведамляе БЕЛТА.