Выпускныя ў Швецыі: джынсы, піва і суцэльны крэатыў (фота, відэа)
У беларускіх школах гэтымі днямі праходзяць выпускныя вечары: гарнітуры, вечаровыя сукенкі, забарона на продаж піва і праца міліцыі ў аўральным парадку.
А ў шведскім Стакгольме учорашнія шкаляры сустракаюць дарослае жыццё досыць каларытна для нашага ўспрымання. Бацькі загадзя рыхтуюць імправізаваны мітынг з шарыкамі і плакатамі, забяспечваюць сваіх падлеткаў скрынямі піва і сідра, арэндуюць адмысловыя грузавікі для катання па горадзе.