The Wall Street Journal даведаўся прычыну выбухаў на "Фукусіме-1"

Як сцвярджае выданне, аператар "Фукусімы-1" свядома не скідаў ціск у першым рэактары ў першыя гадзіны пасля землятрусу 11 сакавіка, што пасля прывяло да падвышэння канцэнтрацыі вадароду ў памяшканні энергаблока і справакавала выбух.

Прычынай такіх паводзін, піша The Wall Street Journal, з'яўляюцца правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях з пагрозай ядзернага заражэння, прынятыя ў Японіі. Так, паводле іх Tepco прыйшлося давесці ціск у рэактары да ўзроўня, які удвая перавышае той, на які былі разлічаны стрымальныя клапаны. У такім стане рэактар знаходзіўся каля сутак з моманту паломкі ў сістэме астуджэння.

Мяркуецца, падвышаны ціск пашкодзіў клапаны, і праз іх у памяшканне энергаблока патрапіў вадарод, што і прывяло да выбуху. Пасля на першым энергаблоку адбылося яшчэ некалькі выбухаў, аналагічная сітуацыя склалася і на астатніх рэактарах.

Магчымасць такога развіцця падзей пацвердзілі як амерыканскія, так і японскія эксперты. Тым часам у Tepco сцвярджаюць, што ціск у рэактарах быў скінуты тады, калі гэта стала магчымым - выкіды маглі нанесці шкоду здароўю жыхароў навакольных раёнаў, паведамляе lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі