Яблыкі ў краме каштуюць амаль як бананы

110906 Martin Jabloki_0.mp3

“У краме цяпер можаце пабачыць, вядома, даражэй яблыкі сталі, утрая даражэй, чым летась”, - кажуць Еўрарадыё ў ААТ “Александрыйскае.

Пры гэтым супрацоўнік гаспадаркі спасылаецца на рост коштаў і курс долара, бо даражэе рэчыва, якім дрэвы бароняць ад паразітаў.

“У сабекошт яблыкаў закладаюцца сродкі абароны ад паршы, а гэтыя сродкі абароны раслінаў робяць за мяжой, яны закупаюцца за валюту, таму прывязка да долара, да еўра”.


Дэфіцыту беларускіх яблык у сталічных крамах няма. А вось прывазныя даражэй ледзь ні ў тры разы. Іспанскія і французскія каштуюць ад 20 да 24 тысяч. Таму беларускія яблыкі ў краме бяруць ахвотна, запэўніваюць мяне прадавачкі.

Так выглядаюць беларускія яблыкі ў "Радзівілаўскай" краме, што ў "Сталіцы".

Няўжо цана яблыкаў так вырасла толькі з-за сродкаў для барацьбы з паразітамі? - пытаемся ў пастаўшчыка садавіны “Савіт”.

“Імпартны тавар дыктуе кошты, бо няма сваёй вытворчасці ў дастатковай колькасці”.


А гэта ўжо яблыкі з Бразіліі, у "Радзівілаўскай" краме.


У насельніцтва яблыкі скупляюць танней. “Гроднахарчпрам” селяніну за адзін кілаграм яблыкаў дае толькі 13% ад цаны:

“На сёння мы пакупаем яблыкі па тысячы за 1 кілаграм”.

Аднак, у краме гэтыя яблыкі не з’яўляюцца, бо ідуць на віно, ці павідла.

За кілаграм якасных яблыкаў можна атрымаць нават 6 тысяч рублёў. “Белкаапсаюз” закупляе яблыкі на рэалізацыю, пасля адпраўляе ў крамы на продаж.

“Закупачная цана на яблыкі ад 3,5 да 6 тысяч. А яблыкі, якія апалі на зямлю ад 700 рублёў да 1,2 тысячы”.

Бананы ў Мінску на рынку можна набыць за 6 тысяч, ў краме за 8-9 тысяч, то бок амаль па такім жа кошце як айчынныя яблыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі