Як упрыгожылі дарогу на "Дажынкі" (фотарэпартаж)
Сёлета фэст працаўнікоў вёскі пройдзе ў Горках.
У Беларусі штогадовае свята ўраджаю, якое сімвалізуе заканчэнне жніва, або па-іншаму "Дажынкі" — падзея, якую адзначаюць з маштабам і на самым высокім дзяржаўным узроўні. Кожную восень месцам правядзення становіцца якое-небудзь беларускае мястэчка, якое (часам у аўральным рэжыме) старанна рыхтуюць да святкаванняў, якія традыцыйна наведвае кіраўнік дзяржавы.
У апошнія гады своеасаблівай візітоўкай гэтага мерапрыемства сталіся кампазіцыі з саломы, якімі аздабляюць палі на шляху да месца правядзення "Дажынак". Гэтыя творы народнага мастацтва — плён працы людзей, як бачна, з цудоўнай фантазіяй.