"Юнацтва" разграміла ў гасцявым матчы "Нафтавік" — 5:0
Чарговы матч Вышэйшай хакейнай лігі (ВХЛ, 2-гі дывізіён прафесійнага хакею Расіі) правяла мінская каманда.
У Альмецьеўску "Юнацтва" гуляла ўпэўнена, але чатыры шайбы закінула толькі ў канцы трэцяга перыяду (з 55-й да 58-й хвіліны). Вызначыліся Алег Шафарэнка, Канстанцін Захараў, Сяргей Шэлег, Аляксандр Паўловіч і Алег Цімчанка. Лік па перыядах — 0:0, 1:0, 4:0.
У чэмпіянаце ВХЛ "Юнацтва" займае шостае месца (сярод 27-мі камандаў), у яго шэсць ачкоў пасля трох матчаў.