З Польшчы дэпартавалі расійскіх заўзятараў, яны прыехалі ў Беларусь
Напярэдадні польскі апеляцыйны суд замяніў Дзмітрыю Абрамаву і Паўлу Лепіхаву пазбаўленне волі на ўмоўны прысуд.
Нагадаем, агулам у Польшчы падчас футбольнага чэмпіянату Еўропы было затрымана больш за 100 расійскіх фанатаў. Большасць з іх атрымалі ўмоўныя тэрміны ці штраф, і толькі некаторыя былі дэпартаваныя ў Расію. На сённяшні дзень у Польшчы застаецца толькі адзін расійскі заўзятар — Віктар Яромін, асуджаны на два месяцы зняволення за бойкі перад матчам Польшча — Расія 12 чэрвеня.
Як паведамляе РІА "Новости", заўзятараў польскія памежнікі прывезлі да мяжы з Беларуссю, дзе яны селі ў машыну расійскага дыпламата. Разам з ім заўзятары прыехалі ў Брэст, адкуль паедуць у Расію. На працягу пяці гадоў ім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Польшчы.