З серады стаўка рэфінансавання зніжаецца да 30%
Такое рашэнне прыняло праўленне Нацыянальнага банка Беларусі. Пакуль стаўка рэфінансавання складае 30,5% гадавых.
БЕЛТА нагадвае, што апошні раз стаўка рэфінансавання зніжалася ў жніўні, да гэтага — ў ліпені (з 32% да 31% гадавых). Цяперашняе зніжэнне стаўкі рэфінансавання стане восьмым у 2012 годзе. Мяркуецца, што да канца года яна знізіцца да 20–23% гадавых пры ўмове зніжэння інфляцыі да 19–22%.
Фота — bymedia.net