За мінулыя суткі з лякарняў выпісалі 12 пацярпелых ад тэракту

Пра гэта паведаміў 13 красавіка міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко, перадае БЕЛТА. Зараз у медустановах Мінска знаходзяцца 153 хворыя, іх стан ацэньваецца як стабільны.

У параўнанні з учорашнім днём з 40 да 29 паменшылася колькасць цяжкіх хворых. Стан 82 пацярпелых характарызуецца як сярэдняй ступені цяжкасці. За суткі з лякарняў выпісалі 12 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі