За заклік да санкцыяў у Беларусі могуць аддаць пад суд

Пра гэта парталу TUT.BY паведаміла ананімная крыніца, блізкая да кіраўніцтва краіны. Паведамляецца, што адказнасць можа быць нават крымінальнай.

Нагадаем, што заканадаўства Беларусі прадугледжвае крымінальную адказнасць за дыскрэдытацыю дзяржавы. Адпаведны артыкул (369-1) з'явіўся ў Крымінальным кодэксе ў снежні 2005 года.

Акрамя таго, Крымінальны кодэкс прадугледжвае пакаранне за паклёп на прэзідэнта (367), абразу прэзідэнта (368) і абразу прадстаўніка ўлады (369).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі