Замежнікам у Магілёве пагражае штраф ці дэпартацыя

Грамадзяне ЗША, Нямеччыны, Аўстрыі і Нідэрландаў прысутнічалі на мерапрыемстве на тэму выбарчай кампаніі, якое ў Магілёве ладзіў "Грамадзянскі форум".

Каля 18-й гадзіны ў аўторак у арандаваную канферэнц-залу Тэхнапарка раптоўна ўварвалася пяцёра чалавек з міграцыйнай службы. Яны праверылі ў прысутных дакументы. Беларусаў адпусцілі, а замежнікі чакалі, пакуль ім прывязуць з гатэля пашпарты. Пасля гэтага іх завозілі ў офіс міграцыйнай службы. Замежнікам паведамілі, што распачаты адміністрацыйны працэс, вынікам якога можа быць альбо яго спыненне, альбо штраф ці нават дэпартацыя.

Фота — spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі