Адзін з двух затрыманых падцвердзіў, што з'яўляецца выканаўцам тэракту
Пра гэта паведаміў 13 красавіка журналістам намеснік генеральнага пракурора Беларусі Андрэй Швед, кіраўнік групы па расследаванні тэракту.
Адзін з двух затрыманых па падазрэнні ў дачыненні да выбуху ў метро Мінска з'яўляецца верагодным выканаўцам тэракту, паведаміў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Андрэй Швед журналістам.
"Гэта пацвярджаецца і яго ўласнымі сведчаннямі, і запісам камер вонкавага назірання", — сказаў Швед.
Па яго словах, абодва падазраваных — жыхары аднаго з абласных цэнтраў. Адзін з затрыманых, які можа быць выканаўцам, 1986 года нараджэння, паведамляе РІА Новости.
Фота — bymedia.net