Завяршылася Мінская кніжная выстава

ХХ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш праходзіла ў сталіцы з 6 па 10 лютага. У катэгорыі “За арганізацыю нацыянальнай экспазіцыі” дыпломы атрымалі удзельнікі стэнду Расіі, Беларусі, Францыі, Нямеччыны, Азербайджану, Арменіі, Ірану, Украіны.

Яшчэ дзевяць стэндаў адзначылі як найлепшыя тэматычныя экспазіцыі. “За актыўны удзел і цікавую экспазіцыю” узнагародзілі выдавецтвы “Беларусь”, “Пачатковая школа”, “Вышэйшая школа”, “Мастацкая літаратура” і выдавецкія дамы “Беларуская навука”, “Звязда”, “Народная асвета”.

Паводле намесніка міністра інфармацыі Ліліі Ананіч, выстава прайшла паспяхова — яе паглядзелі болей за 50 тысяч чалавек, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі